Мая родная сястрычка папрасіла сваю сяброўку Алену, якая без вышывання не можа пражыць ніводнага дня, вышыць карціну. Асабіста мне не вельмі падабаецца вышыўка як фатаграфія, але калі я першы раз убачыла, яна мяне ўразіла сваімі памерамі (34х23,5 см), колерам і асаблівай энэргіяй. Проста мне стала шкада, што такая сур'ёзная праца так і не атрымала сваю рамку. Вось я і папрасіла сястрычку аддаць вышыўку на некалькі дзён мне. Я вышыўку папрала, папрасавала, купіла рамку 30х40, якую пафарбавала і... зразумела, што памылілася... звычайная фотарамка не зусім добра падыходзіць. Цяпер я ведаю чаму, заказваюць рамкі у багетных майстэрнях. Але ўсё ж лепей, чым так проста ляжаць.
Паўгода спатрэбілася, каб зрабіць прасценькае паспарту )))) Мне здаецца стала значна лепш, схавалася канва і сама вышыўка стала гарманічнага памеру.
А спачатку было вось так.