Вельмі цікава і незвычайна выглядае рукавічка, якую шыла па
майстар-класу Наталлі на Першым беларускім ЧБ. І шыць мне такую прыхопку падабаецца, таму з задавальненнем згаджаюся на паўтор.
Асабліва люблю, калі не абмяжоўваюць маю фантазію. Была толькі адна ўмова - штосьці не надта светлае. А гэта значыць можна цёмнае )))
Мне здаецца, што гэты набор можна паказаць у праекце
"Метод отрицания". Умова задання: Зрабіць працу для жанчыны (дзяўчыны, дзяўчынкі) ці для хатняга інтэр'ера без выкарыстання кветак (любых: папяровых, тканкавых, вышытых, намаляваных.....).