1972
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1972 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Беларускае выяўленчае мастацтва · Кіно · Літаратура · Музыка · Тэатр |
Навука і тэхналогія |
Астраномія · Касманаўтыка · Метрапалітэн · Навука · Тэлебачанне |
Палітыка |
Выбары · Сцягі |
Спорт |
Снукер · Тэніс · Футбол |
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 10 студзеня: У вёсцы Вязынка адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.
- 11 студзеня: Усходні Пакістан змяніў назву на Бангладэш.
- 25 студзеня: У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар.
- 30 студзеня: Крывавая нядзеля ў Ландандэры (Паўночная Ірландыя). Войскамі Вялікабрытаніі забіты 14 каталікоў, якія выступілі ў абарону сваіх грамадзянскіх правоў.
- 10 сакавіка: Выбух у футлярным цэху Мінскага радыёзавода, пад абвалам пліт перакрыцця загінула 120 чалавек, больш за 100 пацярпела.
- 10 красавіка: Падпісана міжнародная Канвенцыя аб забароне біялагічнай зброі.
- 19 ліпеня: Івану Мележу і Івану Шамякіну прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
- 14 верасня: Папа Рымскі Павел VI адмяніў пострыг валасоў на галаве каталіцкіх святароў (танзуру), што было абавязковым з V ст.
- 3 лістапада: У Мінску адбылося адкрыццё помніка Якубу Коласу.
- 19 снежня: Касмічны апарат Апалон-17, запушчаны 7 снежня, на якім была ажыццёўлена шостая і апошняя ў рамках «праграмы Апалон» высадка людзей на Месяц, вяртаецца на Зямлю.
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 4 студзеня: Джон Руіс, амерыканскі баксёр
- 13 студзеня: Віталій Шчэрба, беларускі спартсмен, гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён
- 29 лютага: Сяргей Ёрш, беларускі гісторык, журналіст
- 18 мая: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel
- 20 мая: Баста Раймз, амерыканскі спявак і рэпер
- 28 мая: К'яра Мастраяні, французская актрыса
- 10 чэрвеня: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання
- 19 чэрвеня: Жан Дзюжардэн, французскі акцёр
- 23 чэрвеня: Зінэдзін Зідан, французскі футбаліст
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 27 студзеня: Махалія Джэксан, афраамерыканская спявачка
- 11 жніўня: Макс Тэйлер, амерыканскі вірусолаг
- 27 верасня: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык